Беларусь закрывае межы зь Літвой і Польшчай, Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі. Найважнейшае за 17 верасьня
Лукашэнка зачыняе межы зь Літвой і Польшчай і ўзмацняе — з Украінай
Шэраг незалежных інтэрнэт-выданьняў выйшлі без фотаздымкаў на знак салідарнасьці са зьняволенымі фотажурналістамі
У Беларусі — 12 новых палітвязьняў. Усяго іх ужо 70 чалавек.
Святлана Ціханоўская працуе над санкцыйным «сьпісам Тарайкоўскага». У яго ўвойдуць чыноўнікі і сілавікі, якія зьбіваюць і катуюць пратэстоўцаў у Беларусі
У БНТУ супрацоўнікам забаранілі выказваць свае палітычныя сымпатыі і выкарыстоўваць «недзяржаўную сымболіку»
Эўразійскі банк разьвіцьця будзе гатовы разгледзець магчымасьць замяшчэньня Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, калі той выйдзе з праектаў у Беларусі
Супраць уласьнікаў будынку, дзе разьмяшчаўся штаб Бабарыкі, завялі крымінальную справу
Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам і прапанаваў санкцыі
Ад 17 верасьня ўсе грамадзяне Беларусі, якія маюць турыстычныя польскія і шэнгенскія візы, зноў могуць трапіць на тэрыторыю Польшчы
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі»