Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі напісаў заяву на звальненьне. Раней ён заявіў пра рэйтынг Лукашэнкі ў 24%


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, архіўнае фота.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, архіўнае фота.

Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў напісаў на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасьня.

Прычыны ён не называе, але піша: «Сёлета абставіны склаліся такім чынам», што яму давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».

У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай волі», што ў сакавіку –​ пачатку красавіка 2020 году ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG