Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль: Украіна ня пусьціць паломнікаў-хасідаў у Умань


Паломнікі-хасіды на мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай
Паломнікі-хасіды на мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай

Ізраільскія паломнікі-хасіды, якія спрабавалі трапіць празь Беларусь ва ўкраінскі горад Умань для сьвяткаваньня габрэйскага Новага году, павінны вярнуцца дадому.

Пра гэта ў Твітэры напісаў міністар вышэйшай адукацыі Ізраілю Зеэў Элькін.

Паводле яго слоў, праз каранавірус Украіна не дазволіць паломнікам уезд на тэрыторыю краіны.

Хасіды накіроўваліся ў Умань на магілу рабі Нахмана, каб адсьвяткаваць габрэйскі Новы год — Рош га-Шана. Рабі Нахман — заснавальнік браслаўскага хасідызму. Ён жыў у Кіеўскай губэрні, а незадоўга да сьмерці пасяліўся ў Умані. Магіла рабі Нахмана стала месцам паломніцтва.

Сёлета сьвяткаваньне габрэйскага Новага году праходзіць на фоне пандэміі каранавірусу. Кіеў забараніў уезд для замежнікаў да 28 верасьня. МУС Украіны заявіла, што выключэньняў для хасідаў ня будзе. Частка паломнікаў накіроўвалася ў Умань празь Беларусь. У выніку на ўкраінска-беларускай мяжы сабраліся сотні паломнікаў. Яны разьбілі лягер на нэўтральнай тэрыторыі.

Рош га-Шана ў гэтым годзе адзначаецца з 18 па 20 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG