Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэра, які прынёс Беларусі чатыры алімпійскія перамогі, пазбавілі імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі


Мікалай Казека з Ганнай Гуськовай пасьля перамогі на Алімпіядзе-2018
Мікалай Казека з Ганнай Гуськовай пасьля перамогі на Алімпіядзе-2018

Аднаго з самых тытуляваных трэнэраў Беларусі, нязьменнага кіраўніка зборнай фрыстайлістаў Мікалая Казеку пазбавілі імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі, паведамляе Sport.tut.by са спасылкай на адпаведны дакумэнт.

У дакумэнце РЦАП у фрыстайле з подпісам дырэктара паведамляецца, што Мікалай Казека пазбаўлены імянной стыпэндыі прэзыдэнта. Акрамя таго, зь яго спаганяюць сродкі, выплачаныя «у пэрыяд з 2019/07/13 па 2020/06/02» (як адміністрацыйнае спагнаньне). У лісьце яму прапануюць вярнуць гэтыя грошы ў добраахвотным дасудовым парадку.

У РЦАП у фрыстайле Tut.by пацьвердзілі сапраўднасьць дакумэнту, а таксама сказалі, што 16 верасня Казека быў азнаёмлены зь ім.

На дакумэнце ёсьць камэнтар зь яго подпісам: «Зьвярнуўся да міністра зь лістом-зваротам па тлумачэньне аб сутнасьці прэтэнзій па вяртаньні атрыманых сродкаў».

Мікалай Казека стаў падпісантам адкрытага ліста спартоўцаў з асуджэньнем гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён крытычна выказваўся пра дзеяньні ўлады.

Казека — заслужаны трэнэр Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам беларускія фрыстайлісты заваявалі сем мэдалёў на шасьці Алімпійскіх гульнях, у тым ліку чатыры залатыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG