Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: За пагрозы і абразы міліцыі завялі 43 крымінальныя справы


Горадня, 6 верасьня 2020
Горадня, 6 верасьня 2020

У Беларусі за пагрозы і абразы ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі з 9 жніўня па 14 верасьня распачата 43 крымінальныя справы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Агулам праводзяцца 143 дасьледчыя праверкі, па 67 зь якіх нібыта вядомыя датычныя асобы. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі 36 грамадзян.

Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч заявіў 16 верасьня, што супрацоўнікаў міліцыі не напалохаць, а ўсе аўтары пагроз панясуць пакараньне: «Іх задача адна – расхістаць асабовы склад, спарадзіць няўпэўненасьць у законнасьці сваіх дзеяньняў, у канчатковым выніку — прывесьці да немагчымасьці выконваць службовыя абавязкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG