Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай аб новых відах узбраеньня для ўмацаваньня бясьпекі «саюзнай дзяржавы», заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу.
«Я таксама прасіў прэзыдэнта Расеі аб некаторых тыпах узбраеньняў. Сказаў яму, што калі вы прыедзеце, мы паглядзім, што нам і дзе трэба рэальна ўмацаваць у пляне Саюзнай дзяржавы», — цытуе Лукашэнку БелТА.
«Баяцца няма чаго, мы гатовыя на гэта ісьці. Апошнія падзеі паказваюць, што трэба сьмялей абараняць інтарэсы і беларусаў, і расейцаў. Так здарылася, што мы ў гэтым пляне засталіся адны, але ня самыя слабыя», — заявіў Лукашэнка.
Раней сёньня Лукашэнка заявіў, што словы пра рэвалюцыйную сытуацыю ў Беларусі — міт. Ён дадаў, што яшчэ горшыя пратэсты ў краіне адбываліся ў 1990-я гады.