У аўторак 27 кастрычніка у гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасьці і спробы заблякаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і валянтэры зьбіраюць інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.
Па стане на 13.45 праваабаронцам былі вядомыя прозьвішчы 30 затрыманых.
Сярод іншага сёньня раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».