Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Агульнанацыянальны страйк толькі распачаўся і будзе ўзмацняцца», — Ціханоўская пра першыя вынікі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.

Глядзіце размову на відэа.


Асноўныя тэзісы:

  • У страйку ўзялі ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама такія гіганты, як «Гродна Азот», МАЗ, МЗКЦ, ММЗ, «Луч», «Атлант» ды іншыя, чые рабочыя далучыліся да страйку ў розных формах.
  • Скептыкам і крытыкам я б ня раіла глядзець прапагандысцкае тэлебачаньне, а выйсьці на вуліцы і паглядзець на людзей, якія сёньня выйшлі на страйкі і акцыі пратэсту.
  • Страйк не праваліўся. Агульнанацыянальны страйк толькі распачаўся і будзе толькі ўзмацняцца.
  • Нічога новага ад сілавых структураў не пабачылі. Ад уладаў нічога новага не пабачылі. Было б цудоўна, каб яны нарэшце падумалі пра людзей, пра краіну і селі за стол перамоваў.
  • Мы падтрымліваем страйк, але мы не кантралюем пратэставы рух. Людзі самі вырашаюць, выходзіць ці не, страйкаваць ці не, ці праяўляць актыўнасьць іншым спосабам.
  • Могуць быць розныя формы. Мэдыкі, якія ня могуць страйкаваць, выходзілі ў ланцуг салідарнасьці са страйкоўцамі. Людзі перакрываюць рух транспарту на некалькі хвілін. Нават закрыцьцё на пераўлік фірмы — гэта салідарнасьць з нашай ідэяй.
  • Людзям, якія пацярпяць ад звальненьняў ці пазбаўленьня прэмій, будзе аказаная дапамога.
  • Я ганаруся кожным беларусам, які знайшоў у сабе сілы і мужнасьць, які выйшаў сёньня на страйк і будзе выходзіць наступныя дні, тыдні і месяцы. Уся наша сіла — у еднасьці, чым нас больш, тым будзе лягчэй. Усіх не перасаджаюць, усіх ня выганяць. Далучайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG