Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стварэньне незалежнай судовай сыстэмы ў Беларусі павінна стаць галоўным пунктам пляну рэформаў, — экспэрт ААН


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня экспэрт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн заклікала беларускі ўрад неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народу і стварыць незалежную судовую сыстэму для пераадоленьня цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне.

Пра гэта Марэн — адмысловы дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі — заявіла падчас прэзэнтацыі свайго другога тэматычнага дакладу Генэральнай Асамблеі ААН.

У дакладзе, які ахоплівае пэрыяд да 15 чэрвеня 2020 году, асноўная ўвага аддаецца сыстэме правасудзьдзя ў Беларусі, у прыватнасьці, выкананьню правасудзьдзя па справах непаўналетніх і судоваму перасьледу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG