ААТ «Гродна Азот» працуе ў штатным рэжыме, усе тэхналягічныя працэсы ў норме, паведаміў сёньня прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, перадае БЕЛТА.
«Гродна Азот» працуе ў штатным рэжыме. Новыя змены прыбылі на працу. Усе тэхпрацэсы ў норме«, — паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Ён заявіў, што інфармацыя ў Telegram-каналах аб прыпынку печаў на прадпрыемстве зьяўляецца правакацыяй.
Паводле прэс-сакратара «Белнафтахіма», астатнія прадпрыемствы канцэрна таксама працуюць у штатным рэжыме.