Сярод тых, хто не працуе 26 кастрычніка, — крамы, рамонтныя майстэрні, інтэрнэт-крамы, службы дастаўкі, кавярні, цырульні, прыватныя школы і моўныя курсы, турыстычныя кампаніі, індывідуальныя прадпрымальнікі ды іншыя.
- Некаторыя крамы, піцэрыі паведамляюць, што не працуюць «з тэхнічных прычын», «праводзіцца інвэнтарызацыя», «рэвізія», «зьмена асартымэнту».
- Не працуюць некаторыя сайты дастаўкі. Сайт dominos.by піша, што «праводзяцца тэхнічныя работы, прабачце за часовыя нязручнасьці».
- «З тэхнічных прычын» немагчыма забраць заказы ў OZ.by
- Некаторыя адкрытым тэкстам пішуць: не працуем у сувязі з рэспубліканскім страйкам (velosiped studio).
- Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абвясьціла выходны з прычыны «дэзынфэкцыі». Прыватная школа Stembridge пераносіць заняткі з 26 кастрычніка. Таксама пераносіць заняткі і моўная школа Streamline.
Піша рэпэтытар:
«З аднаго боку, я ня маю іншых крыніц даходу і, падтрымліваючы страйк, застаюся бяз грошай. З другога боку, мая праца — гэта даваць веды дзецям, і гэтым я наношу ўдар ім. Аднак 26 кастрычніка я ня буду працаваць, чаго і вам жадаю».