Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Атамбаеў абвясьціў галадоўку ў СІЗА


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў, якога зноў затрымалі пасьля вызваленьня з турмы пратэстоўцамі, абвясьціў галадоўку ў СІЗА.

Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода — Радыё Азатык са спасылкай на яго адваката Заміра Джаошава.

Па словах Джаошава, палітыка трымаюць у СІЗА ў падвальным памяшканьні, дзе раней утрымлівалі асуджаных на сьмяротнае пакараньне (яго ў краіне канчаткова адмянілі ў 2007 годзе). Паводле адваката, у камэры кепскія ўмовы ўтрыманьня, а ў Атамбаева дрэнны стан здароўя.

Атамбаеў быў прэзыдэнтам у 2011–2017 гадах. У жніўні 2019 году яго дом штурмаваў спэцназ МУС, ён быў затрыманы. У ліпені яго асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб карупцыі. У ноч на 6 кастрычніка падчас масавых пратэстаў у цэнтры Бішкеку яго вызвалілі пратэстоўцы, якія ўварваліся ў СІЗА Дзяржкамітэту нацыянальнай бясьпекі. Празь некалькі дзён зноў затрымалі.

Пасьля пратэстаў у адстаўку сышоў дзейны прэзыдэнт Сааранбай Джээнбекаў. Яго месца заняў прэм’ер-міністар Садыр Джапараў, вызвалены прыхільнікамі адначасова з Атамбаевым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG