Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні ўдзельніц Жаночага маршу ў Менску, размова Пампэо з Лукашэнкам. Найважнейшае за 24 кастрычніка


Жаночы марш 24 кастрычніка
Жаночы марш 24 кастрычніка

Традыцыйны суботні «Жаночы марш»​ супраць улады Аляксандра Лукашэнкі прайшоў 24 кастрычніка ў Менску. Некалькі соцень жанчын прайшлі шэсьцем ад вуліцы Першамайскай да плошчы Перамогі і пасьля праспэктам Незалежнасьці да Акадэміі Навук, адкуль зноў вярнуліся на плошчу Якуба Коласа. Затрыманыя каля 10 жанчын

Адбылася тэлефонная размова Майка Пампэо з Аляксандрам Лукашэнкам.

Бабарыка ў турме вучыць беларускую мову. Пра гэта ён напісаў у адным з лістоў на волю, які падае яго тэлеграм-канал.

Магілёўскім аўтамабілістам давялося доўга стаяць у заторах на вуліцах, якімі ехалі ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. У калёне было каля сотні машын зь дзяржаўнай сымболікай.

У зьвязку з пратэстамі ў Беларусі і ў льтыматумам, выстаўленым Сьвятланай Ціханоўскай на 26 кастрычніка, пасольства ЗША ў Менску параіла амэрыканцам дбаць пра сваю бясьпеку і запасьціся харчамі на тры дні.

17-гадовага менчука Максіма Бабіча за блякаваньне дарогі абвінавацілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Ён пад вартай, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла паўмільёна рублёў.

Сьпявак, паэт, кампазытар, вядоўца, лідэр гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч расказвае пра свае беларускія карані і заявіў, што падтрымлівае тых, хто выходзіць на пратэсты ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG