Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць дэманстрантаў у Менску ацэньваюць ад «дзясяткаў тысяч» да «як мінімум 100 тысяч»


Калёна на маршы ў Менску 25 кастрычніка
Калёна на маршы ў Менску 25 кастрычніка

Як розныя мэдыі ацэньваюць колькасьць удзельнікаў сёньняшняга маршу ў Менску.

  • Інтэрфакс, спасылаючыся на апазыцыю, называе лічбу ў 100 тысяч: «Колькасьць удзельнікаў несанкцыянаванага пратэсту ў Менску ў апошні дзень «народнага ўльтыматуму» перавысіла 100 тыс. чалавек».
  • ТАСС: «Дзясяткі тысяч дэманстрантаў ідуць у Менску па вуліцы Сурганава».
  • БелаПАН: «Вызначыць колькасьць удзельнікаў маршу складана, бо калёна расьцягнулася на кілямэтры, але, паводле ацэнак журналістаў, якія працуюць увесь час на нядзельных акцыях, можна казаць пра як мінімум 100 тысячаў».
  • РИА Новости: «У Менску апазыцыя арганізавала шматтысячнае шэсьце».
  • Карэспандэнты Свабоды кажуць пра «100 тысяч і больш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG