Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя ўладаў на страйк: прадпрыемствы і ВНУ працуюць, пратэсты маюць адзінкавы характар


Страйк на Менскім маторным заводзе, 26 кастрычніка 2020 году.
Страйк на Менскім маторным заводзе, 26 кастрычніка 2020 году.

26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай да агульнанацыянальнага страйку на прадпрымествах і ВНУ краіны праходзяць акцыі пратэсту і страйкі. Зьявілася першая рэакцыя ўладаў на гэтыя падзеі.

Ва ўрадзе страйкаў не заўважылі

Прэсавая сакратарка старшыні ўраду Беларусі Аляксандра Ісаева заявіла ў Фэйсбуку:

«Па стане на 10.00 26 кастрычніка 2020 году ўсе прадпрыемствы рэальнага сэктару эканомікі рэспублікі працуюць у штатным рэжыме. Вытворчасьць ня спыненыная, як гэта падносяць асобныя телеграм-каналы».

Міністэрства прамысловасьці: на буйных прадпрыемствах няма страйкаў

Беларускія прамысловыя прадпрыемствы працуюць у панядзелак з раніцы ў штатным рэжыме, заявіў «Інтэрфаксу» памочнік міністра прамысловасьці Часлаў Шульга. Пра страйкі «ў нас няма інфармацыі».

Пратэсты студэнтаў маюць «адзінкавы характар», — Мінадукацыі

Міністар адукацыі Генадзь Карпенка заявіў, што «нягледзячы на шматлікія заклікі да забастовак, сёньня навучальны працэс ва ўсіх установах адукацыі ідзе ў штатным рэжыме», хоць у «некаторых» ВНУ і назіраюцца «спробы зрыву навучальнага працэсу асобнымі студэнтамі», «абрáзы выкладчыкаў і кіраўнікоў ВНУ».

«Хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ, а таксама спробы дэстабілізацыі абстаноўкі ва ўстановах адукацыі зьяўляюцца грубым парушэньнем як унутранага распарадку, так і заканадаўства. Так званыя мірныя акцыі студэнтаў пачынаюць набываць непрыхаваныя формы агрэсіі і хамства. Такія дзеяньні будуць спыняцца з прымяненьнем усіх неабходных нарматыўна-прававых мер», — цытуе Карпенку БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG