Габрыэлюс Ландсбэргіс, лідэр Саюзу Айчыны-Літоўскіх хрысьціянскіх дэмакратаў (кансэрватараў), які перамог на парлямэнцкіх выбарах у Літве, паабяцаў падтрымліваць пераемнасьць у замежнай палітыцы ды ўзмацніць падтрымку беларускай апазыцыі.
«Я думаю, што павінна працягвацца і ўзмацняцца ўвага да беларускай апазыцыі. Я думаю, што тут мы можам умацаваць гэту ўвагу, даючы рэальную і фінансавую, і палітычную дапамогу тым людзям, якія цяпер знаходзяцца ў Літве, змагаюцца за дэмакратычную будучыню Беларусі», — цытуе Габрыэюса Ландсбэгіса, унука Вітаўтаса Ландсбэргіса, інфармацыйны онлайн-рэсурс delfi.lt.
Партыя Габрыэлюса Ландсбэргіса, якая была да гэтага часу ў апазыцыі, перамагла на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку, атрымаўшы 50 мандатаў. Кансэрватары пачалі перамовы аб правацэнтрысцкай кааліцыі з Рухам лібэралаў і Партыяй свабоды. Разам гэтыя сілы павінны атрымаць большасьць з 74 дэпутатаў у 141-мандатным Сэйме.