Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане прызначылі новыя прэзыдэнцкія выбары. ЦВК пад сьледзтвам за парушэньні


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Цэнтравыбаркам Кіргізстану прызначыў выбары прэзыдэнта краіны на 10 студзеня 2021 году. У той самы дзень, калі прымалася рашэньне пра выбары, у самім будынку ЦВК міліцыя правяла ператрус і канфіскавала дакумэнты ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы.

Прэс-служба ЦВК пацьвердзіла, што міліцыя правяла ператрусу і канфіскавала дакумэнты за апошнія некалькі месяцаў, пачынаючы з 3 ліпеня.

МУС у сваю чаргу патлумачыў, што Сьледчая служба міністэрства ажыцьцяўляе дасудовае расьсьледаваньне паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за халатнасьць.

У МУС дадалі, што «ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў зафіксаваныя шматлікія парушэньні». «Парушэньні выбарчага заканадаўства прывялі да маштабных акцый пратэсту, якія перарасьлі ў масавыя беспарадкі», — гаворыцца ў рэлізе МУС. Раней намесьнік міністра ўнутраных спраў казаў, што «падчас выбараў чальцам ЦВК былі прадстаўлены зьвесткі аб парушэньнях, але яны не распачалі ніякіх захадаў».

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у Кыргызстане 4 кастрычніка ў Бішкеку пачаліся мітынгі незадаволеных вынікамі галасаваньня, якія перарасьлі ў беспарадкі. 6 кастрычніка ЦВК прызнала вынікі выбараў несапраўднымі.

15 кастрычніка прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жээнбекаў падаў у адстаўку. 16 кастрычніка выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта стаў новы прэм’ер-міністар Садыр Жапараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG