Пры разгоне акцыі пратэсту ў Лідзе на Горадзеншчыне быў ужыты сьлезацечны газ, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
«Пацьвярджаем прымяненьне сьлезацечнага газу ў Лідзе», — сказалі ў прэс-службе.
Там таксама праінфармавалі, што ў рамках адміністрацыйнага працэсу былі затрыманыя «некалькі дзясяткаў чалавек». Раней пра ўжываньне сьлезацечнага газу на акцыі пратэсту ў Лідзе і пра затрыманьні паведамілі відавочцы.