Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя, Нямеччына і Польшча заклікалі да новых выбараў у Беларусі і выказалі гатоўнасьць да далейшых санкцыяў


Міністар замежных спраў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС трох краінаў, Гайка Мааса, Жан-Іва Лё Дрыяна і Зьбігнева Раў, прынятай пасьля іх сустрэчы 15 кастрычніка ў Парыжы.

«Нашы тры краіны моцна асуджаюць гвалт беларускіх уладаў і адвольныя арышты, якія наступілі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, выніку якіх мы не прызнаем. Яны заклікаюць да новых свабодных і сумленных выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ў прысутнасьці назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, бязь зьнешняга ўмяшаньня», — адзначаецца ў заяве.

Міністры падтрымалі намаганьні АБСЭ ўсталяваць дыялёг паміж беларускімі ўладамі і грамадзянамі, а таксама заклікалі Менск вызваліць палітычных зьняволеных і пачаць супрацоўнічаць у рамках Маскоўскага механізму АБСЭ.

Заява таксама вітае санкцыі ЭЗ супраць Менску і падкрэсьлівае гатоўнасьць прыняць далейшыя абмежавальныя меры ў адносінах да афіцыйных асобаў Беларусі, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG