Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэм’ер-міністар Кіргізстану заявіў, што паўнамоцтвы прэзыдэнта перайшлі да яго


Прэмʼер-міністар Кіргізстану Садыр Джапараў
Прэмʼер-міністар Кіргізстану Садыр Джапараў

Прэмʼер-міністар Кіргізстану Садыр Джапараў увечары 15 кастрычніка, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў цэнтры Бішкеку, заявіў, што паўнамоцтвы прэзыдэнта перайшлі да яго. Пра гэта піша кіргіская служба Радыё Свабода.

«Усё стала на свае месцы. Былы прэзыдэнт Сааранбай Джээнбекаў сышоў у адстаўку. Сьпікер Канат Ісаеў сказаў, што ня лічыць магчымым выконваць абавязкі, ён напісаў заяву. Сёньня абавязкі прэзыдэнта і прэмʼер-міністра перайшлі да мяне», — сказаў ён.

Садыр Джапараў афіцыйна быў прызначаны прэмʼер-міністрам Кіргізстану 14 кастрычніка. Да 6 кастрычніка палітык быў у зьняволеньні, яго вызвалілі з турмы паплечнікі на фоне пратэстаў, якія пачаліся пасьля парлямэнцкіх выбараў 4 кастрычніка.

У Кіргізстане абавязкі прэзыдэнта ў выпадку яго адстаўкі часова пераходзяць да сьпікера парлямэнту. Аднак раней СМІ паведамілі пра адмову сьпікера Каната Ісаева выконваць паўнамоцтвы прэзыдэнта. «У сувязі з тым, што тэрмін працы шостага скліканьня парлямэнту мінае, я лічу для сябе немагчымым выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта», — цытуе Ісаева 24.kg.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG