Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Папрасіць цара-бацюшку біць ня так моцна?» — IT-бізнэсовец пра магчымасьць перамоваў з Лукашэнкам


Юры Мельнічак (у цэнтры) на бізнэс-канфэрэнцыі Hi-tech Nation.
Юры Мельнічак (у цэнтры) на бізнэс-канфэрэнцыі Hi-tech Nation.

Айцішнік Канстанцін Канопка прапанаваў топам зь беларускай IT-сфэры дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і ўпэўніць яго спыніць гвалт. Партнэр Bulba Ventures, а ў мінулым адзін з кіраўнікоў AIMATTER і Maps.Me Юры Мельнічак адрэагаваў на прапанову крытычна.​

«Бандыты ў масках і АМАП на вуліцах нашых гарадоў зьбіваюць бяззбройных людзей: нашых сяброў і калегаў, мірных пратэстоўцаў, падлеткаў і пэнсіянэраў. Пра які зварот да Лукашэнкі можа наогул ісьці гаворка ў гэтай сытуацыі?! Папрасіць цара-бацюшку біць ня так моцна?! Гэта стакгольмскі сындром. Нармальная рэакцыя на гвалт — бі ці бяжы», — напісаў ён у Фэйсбуку.

Паводле яго, беларусы абралі сваім прэзыдэнтам Сьвятлану Ціханоўскую.

«Памагатыя дыктатуры скралі нашыя галасы і спрабуюць забраць нашыя грамадзянскія правы. Міліцыя, замест таго, каб абараняць людзей, іх жорстка зьбівае. КДБ і СК замест абароны інтарэсаў свайго народу і пошуку злачынцаў ладзяць палітычныя рэпрэсіі. У гэтай сытуацыі я лічу, што перамовы з Лукашэнкам магчымыя толькі пасьля спыненьня гвалту і запуску трансфэру ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG