Юры Дракахруст, Прага
Радыё Свабода Паводле прэсавай службы латвійскага пасольства ў Беларусі, “25 ліпеня ў 3 гадзіны ночы прадстаўнікі сілавых структур Беларусі праніклі ў кватэру дыплямата пасольства Латвіі ў Менску і правялі ператрус, супрацоўнікамі адказных структур Беларусі былі канфіскаваныя асабістыя рэчы дыплямата”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У Інтэрнэце зьявіўся тэкст апошняга слова былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, зь якім ён мерыўся выступіць у судзе. Нагадаем: 13 ліпеня, калі зачытваўся прысуд, судзьдзя Аляксей Рыбакоў выдаліў Аляксандра Казуліна з залі.
Валер Каліноўскі, Менск Сёньня перад адлётам у Расею Уга Чавэс разам з Аляксандрам Лукашэнкам наведаў Вайсковую акадэмію Беларусі. Там прайшлі ўрачыстасьці з нагоды чарговага дня нараджэньня лідэра вызвольнага руху ў Паўднёвай Амэрыцы Сымона Балівара. На іх з прамовамі выступілі лідэры абедзьвюх краін. Сярод іншага прэзыдэнт Вэнэсуэлы заявіў пра абмеркаваныя пляны вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх краін.
Радыё Свабода, Менск У Беларусь з афіцыйным візытам прыехаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Ці лічаць беларусы цяперашнія міжнародныя кантакты пэрспэктыўнымі для краіны? Гэта пытаньне задавала мінакам на вуліцах сталіцы наша карэспандэнтка.
Радыё Свабода, Менск Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс завяршае свой афіцыйны візыт у Беларусь. Учора разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён падпісаў палітычны мэмарандум наконт стратэгічнага супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаў і абвесьціў пляны двухбаковай палітычнай і эканамічнай каапэрацыі.
Тацяна Поклад, Прага Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс бяз папярэдняга абвяшчэньня, прыбыла сёньня ў Лібан і далей мае наведаць Ізраіль. Мэта нечаканага візіту – перамовы пра магчымасьці вырашэньня канфлікту Ізраілю з ўзброеннай групоўкай “Хэзбала”. У выніку гэтага канфлікту загінула ўжо больш за 400 чалавек, 500 000 былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Валер Каліноўскі, Менск. Сёньня ў Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца лідэр Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Прэзыдэнта Вэнэсуэлы сустракалі ля адміністрацыі А.Лукашэнкі з фанфарамі й ганаровай вартай ды эскортам матацыклістаў. Міліцыя і ўнутраныя войскі адказвалі за ягоную бясьпеку. Спадар Чавэс прапанаваў Аляксандру Лукашэнку стварыць стратэгічны альянс і паехаў наведаць мэмарыяльны комплекс “Лінія Сталіна”.
Радыё Свабода. Арганізатары рок-канцэрту з нагоды 16-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце і дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі заяўляюць, што музычная імпрэза адбудзецца, ня зважаючы на забарону гарадзкіх уладаў.
Радыё Свабода Гомельская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне мясцовай актывістцы Юліі Сівец за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі “Моладзевы цэнтар “Гарт”. У пракуратуру Юлія была дастаўлена міліцыяй прымусова.
Вячаслаў Кулік, Менск Напярэдадні заплянаванага знаёмства прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса з гэтак званай “Лініяй Сталіна” ля Заслаўя там не перапынялася праца нават уначы. Салдаты й служачыя па кантракце прыбіралі сьмецьце, выраўноўвалі земляныя пляцоўкі, мылі тратуарную плітку.
Галіна Абакунчык, Менск Пасол ЗША Джордж Крол завяршыў дыпляматычную місію й сёньня пакінуў Беларусь. Перад тым, як выправіцца ў аэрапорт і вылецець на радзіму, ён наведаў Курапаты, Усходнія могілкі Менску, а таксама даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Радыё Свабода Прэзыдэнта Венэсуэлы сустракалі ля адміністрацыі А. Лукашэнкі з фанфарамі і ганаровым эскортам матацыклістаў. Міліцыя і ўнутраныя войскі адказваюць за ягоную бясьпеку.
Радыё Свабода, Менск У Менску з двудзённым афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Венэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і наведае мэмарыяльны комплекс “Лінія Сталіна”. Як паведамілі ў прэсавай службе А. Лукашэнкі, пад час візыту будзе падпісана 7 міждзяржаўных пагадненьняў, у тым ліку палітычная дэклярацыя лідэраў Вэнэсуэлы і Беларусі.
Радыё Свабода Палітзьняволены Андрэй Клімаў праводзіць кароткачасовы адпачынак у Менску, які мусіць завершыцца сёньня. Нагадаем, спадар Клімаў адбывае “хімію” ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну. Паўтара году абмежаваньня свабоды ён атрымаў за арганізацыю 25 сакавіка 2005 году масавай акцыі пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Радыё Свабода, Менск Cёньня ўвечары ў Менск прыбыў з афіцыйным візытам прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. У аэрапорце яго сустракаў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі з ганаровай вартай.
Радыё Свабода, Менск Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс другі раз за суткі адтэрмінаваў свой прылёт у Менск. Спачатку меркавалася, што ягоны самалёт прыбудзе ў суботу ўвечары, пазьней прылёт быў перанесены на раніцу нядзелі, цяпер жа лідэра Вэнэсуэлы чакаюць увечары ў нядзелю. У МЗС Беларусі тлумачаць адтэрміноўкі тэхнічнымі і арганізацыйнымі прычынамі, выкліканымі тым, што спадар Чавэс знаходзіцца ў вялікім міжнародным турнэ.
Радыё Свабода, Менск Сёньня ў Менск павінен быў прыляцець прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, аднак, як паведамілі ў МЗС Беларусі, ягоны прыезд адкладваецца прынамсі да заўтрашняй раніцы. Заплянавана, што Уга Чавэс прыедзе ў Беларусь з двухдзённым афіцыйным візытам. Ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і наведае шэраг аб’ектаў. Гэта – першы візыт лідэра лацінаамэрыканскай краіны ў Рэспубліку Беларусь.
Радыё Свабода Менавіта так ахарактарызавала апошнія прысуды, затрыманьні і арышты лідэраў беларускай апазыцыі амбасадарка ЗША ў АБСЭ Джулія Фінлі. У сваёй заяве спадарыня Фінлі падкрэсьліла, што беларускія ўлады “прадэманстравалі скандальнае і поўнае ігнараваньне дэмакратычнага працэсу і каштоўнасьцяў АБСЭ”.
Радыё Свабода
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Урады, палітыкі, праваабарончыя арганізацыі многіх краінаў сьвету на гэтым тыдні працягвалі выказваць пратэсты супраць прысуду былому кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Казуліну – пяць з паловай гадоў турэмнага зьняволеньня.
Радыё Свабода Міжнародныя і беларускія падзеі тыдня - у фатаздымках карэспандэнтаў Свабоды.
Радыё Свабода Споўнілася дваннаццаць гадоў, як А.Лукашэнка стаў прэзыдэнтам Беларусі. Як зьмянілася вашае жыцьцё за гэты час? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў мінакам на гарадзенскіх вуліцах.
Тацяна Поклад, Прага Няглядзечы на заклікі прэм’ер-міністра Лібану, міжнародная супольнасьць працягвае, фактычна, заставацца ўбаку ад ізраільска-лібанскага канфлікту, які ўспыхнуў дзесяць дзён таму і забраў больш за 300 жыцьцяў. Нават генэральны сакратар ААН Кофі Анан прызнаў, што неадкладна спыніць вайсковыя дзеяньні, магчыма, не атрымаецца. Чаму сьвет заняў стрыманую пазыцыю ў ізраільска-лібанскім канфлікце?
Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміў Радыё Свабода адвакат палітыка Ігар Рынкевіч пасьля сёньняшняй сустрэчы з Казуліным ў сьледчым ізалятары Менска. Паводле Ігара Рынкевіча, сёньня ж ў Менскі гарадзкі суд будзе накіраваная скарга адвакатаў. Абаронцы экс-кандыдата на прэзыдэнта таксама лічаць вынесены Казуліну прысуд “незаконным і неабгрунтаваным” і просяць адмяніць яго.
Радыё Свабода Спадарыня Ст''юарт цяпер узначальвае аддзел Дзярждэпартамэнту ЗША, які займаецца дачыненьнямі зь Беларусьсю, Малдовай ды Ўкраінай.
Алесь Дашчынскі, Менск Завершаная кампанія збору подпісаў грамадзянаў пад калектыўнай скаргай у Вярхоўны суд на дзеяньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая прызнала вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Свабода Македонія далучылася да санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва і стала дзесятай эўрапейскай краінай па-за гэтай арганізацыяй, якая асудзіла фальсыфікацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў часе прэзыдэнцкіх выбараў ды брутальныя дзеяньні ўладаў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Валер Каліноўскі, Менск Каля 170 чалавек, пераважна грамадзянаў Беларусі, а таксама лібанцаў, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, прыляцелі чартэрным рэйсам з Дамаску. У Менску іх сустракалі родзічы і машыны хуткай дапамогі, але дапамога нікому не спатрэбілася, хаця, са словаў уцекачоў, іх знаходжаньне ў Дамаску было вельмі цяжкім. Сярод іх – 29 дзяцей і шмат жанчын.
Іна Студзінская, Менск Пры канцы 1980-х у Беларусі пачалі зьяўляцца недзяржаўныя газэты, якія рабілі першыя свае крокі ў вельмі няпростых умовах. Ступень свабоды прэсы ў першыя гады сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі вывучала нашая карэспандэнтка.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага На тэрыторыі Лібану працягваюцца цяжкія баі паміж ізраільскімі сіламі і ваеўнікамі групоўкі "Хэзбала". Ізраільскія жаўнеры ўвайшлі ў Лібан, каб, як тлумачыць камандаваньне, знайсьці базы "Хэзбалы", адкуль вядзецца ракетны абстрэл Ізраілю. Між тым кіраўніцтва Лібану зьвяртаецца па дапамогу да міжнароднай супольнасьці.
Юры Дракахруст, Прага Адзін з удзельнікаў, а магчыма й завадатараў цяперашняга канфлікту на Блізкім Усходзе – ісламскі рух “Хэзбала”. Што гэта за рух, якая яго перадгісторыя, у чым яго мэты?
Валер Каліноўскі, Менск У Дзяржаўным музэі Вялікай Айчыннай вайны пры спрыяньні прадстаўніцтва ААН у Беларусі і амбасады ЗША ў Менску адкрылася выстава “Місія ААН-ЮНРРА ў Беларусі ў 1946 – 1947 гадах”. Выстава прымеркаваная да 60-годзьдзя пачатку дзейнасьці ў паваеннай Беларусі місіі ААН для дапамогі і аднаўленьня вызваленых ад нацыстаў краінаў.
Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: сакратар Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў і сябра ЦК Камуністычнай партыі Беларусі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян.
Радыё Свабода З гледзішча Міністэрства замежных справаў Беларусі, ЗША “тэндэнцыйна ды аднабакова падыходзяць да стану з правамі чалавека ў Беларусі”. Пра гэта сёньня падчас брыфінгу ў замежнапалітычным ведамстве Беларусі заявіў ягоны прэсавы сакратар Андрэй Папоў. Ён пракамэнтаваў справаздачу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб стане з правамі чалавека ў сьвеце ў 2005 годзе.
Радыё Свабода Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі. Ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і арганізацыі масавых беспарадкаў. Як людзі ставяцца да гэтага прысуду? Такое пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Першая група беларускіх грамадзянаў-уцекачоў з зоны баявых дзеяньняў у Лібане прыляцела ў Маскву самалётамі расейскага Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Першы спэцыяльны самалёт “Белавія” зь беларускімі ўцекачамі прыляціць з Дамаску заўтра раніцай.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандар Казулін у апошнім слове заяўляе пра сваю невінаватасьць і абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў стварэньні рэжыму, пры якім магчымы перасьлед палітычных апанэнтаў, у тым ліку кандыдатаў на прэзыдэнта.
Радыё Свабода Працягваецца эвакуацыя беларускіх грамадзянаў зь Лібану. Чакаецца, што 21 ліпеня ў Менск рэйсам “Белавія” вернуцца каля 160 чалавек.
Уладзімер Глод, Менск Сёньняшні дзень для былога амбасадара Літвы ў Беларусі Пятраса Вайцякунаса стаў першым у ранзе міністра замежных справаў сваёй краіны. Спадар міністар знайшоў час, каб адказаць на некалькі пытаньняў нашага радыё, нягледзячы на новыя клопаты. Гэтае інтэрвію — першае, якое міністар даў для замежных мэдыяў.
Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія пры Кобрынскім райвыканкаме аштрафала мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Меха на адну базавую велічыню.
Радыё Свабода Алена Залеская знайшла ліст ад РНЕ ў паштовай скрынцы — як высьветлілася, актывісты гэтай радыкальнай арганізацыі ведаюць хатні адрас старшыні віцебскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Замест зваротнага адрасу пазначаны нумар абанэнцкай скрыні ў адным з паштовых аддзяленьняў Віцебску.
Міхал Карневіч, Горадня У Горадні падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж гарадзкімі арганізацыямі Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Абодва бакі бяруць на сябе абавязак сумесна правесьці ў 2006—2007 гадах кампанію “Салідарнасьць дзеля свабоды”, каардынаваць дзеяньні падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, а таксама праводзіць іншыя сумесныя палітычныя кампаніі.
Радыё Свабода Як паведаміла актывістка моладзевага руху Ірына Тоўсьцік, суд Партызанскага раёну Менску сёньня пакараў удзельнікаў і сьведкаў пікету на плошчы Перамогі ў Менску.
Радыё Свабода Праваабарончы рух “Наша Беларусь” абнародаваў стратэгію сваёй дзейнасьці. Адным з галоўных яе накірункаў зьяўляецца ўдзел у якасьці назіральнікаў у мясцовых выбарах, якія маюць адбыцца ў 2007 годзе – праваабаронцы зьбіраюцца весьці маніторынг парушэньняў у часе выбарчай кампаніі.
Радыё Свабода Так званы аб’яднаўчы дзявяты зьезд КПБ – праўладнай партыі – ды Партыі камуністаў Беларускай, якая застаецца апазыцыйнай да ўладаў, афіцыйныя СМІ выдаюць за “чарговую паразу” апазыцыі. Ці сапраўды гэта так, высьвятляў карэспандэнт Свабоды.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Высьветліліся падрабязнасьці таго, як Аляксандра Казуліна азнаёмілі з прысудам, які вынес 16 ліпеня судзьдзя Аляксей Рыбакоў. Сёньня ж у судзе Заводзкага раёну Менску адхілілі чарговую скаргу адвакатаў Казуліна.
Радыё Свабода Пятрас Вайцякунас, які апошні год працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі, сёньня афіцыйна стаў міністрам замежных справаў сваёй краіны. Гэта здарылася пасьля таго, як сёньня ж сэйм Літвы зацьвердзіў у другім чытаньні праграму дзеяньняў новага ўраду краіны, які цяпер ачольвае Гедымінас Кіркілас.
Радыё Свабода Пастанову пра штраф вынесла на сёньняшнім паседжаньні адміністрацыйная камісія Аршанскага гарвыканкаму.
Радыё Свабода Нямецкі дыплямат і палітык Ганс-Георг Вік перакананы, што прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Казуліну мае застрашыць магчымых дысыдэнтаў з Лукашэнкавай намэнклятуры. Паводле колішняга кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску, Захад пакуль ня мае нейкіх эфэктыўных мераў супраць беларускіх уладаў — толькі санкцыі.
Загрузіць яшчэ