Гаворыць спадарыня Сівец:
(Сівец: ) “Папярэджаньне датычыцца менавіта арганізацыі дзейнасьці і дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пракуратура праводзіць праверку “Моладзевага цэнтру “Гарт”. Матэрыялы для праверкі паступілі з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі для пракурорскага рэагаваньня. Ім трэба, я так думаю, каб Гомельская вобласьць гучала, як адна з абласьцей, дзе спакойна, дзе няма ніякай грамадзкай актыўнасьці”.
У папярэджаньні, якое ўручыла спадарыні Сівец супрацоўніца пракуратуры Вікторыя Сергіенка, у прыватнасьці, сказана, што ў дзейнасьць “Гарту” для дасягненьня статутных мэтаў і задач пэрыядычна ўцягваюцца новыя асобы. Са студзеня 2006 года Юля Сівец і Сяргей Сямёнаў ладзілі сэмінары, арганізоўвалі выезды моладзі за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў канфэрэнцыях ад імя “Моладзевага цэнтру “Гарт”.
Грамадзкая арганізацыя “Гарт” напачатку новага стагодзьдзя была, бадай, самай уплывовай структурай сярод моладзі рэгіёну. Арганізацыю зьліквідавалі і выключылі з Дзяржаўнага рэестру грамадзкіх аб’яднаньняў у траўні 2005 году на падставе рашэньня Гомельскага абласнога суду ад 10 сакавіка 2003 году. Супрацоўнікі КДБ і падаткоўцы абвінавацілі яе ў выкарыстаньні гуманітарнай дапамогі ў палітычных мэтах, гэта значыць, кампутараў ды іншай аргтэхнікі, атрыманых з замежжа на бязвыплатнай аснове.
Першы старшыня “Моладзевага цэнтру “Гарт” Алесь Карніенка распавядае:
(Карніенка: ) “Натуральна, што людзі, якія бралі ўдзел у “Гарце” і ягоных мерапрыемствах, – яны зьяўляюцца актыўнымі грамадзянамі, хаця і маладымі. Яны трымаюцца сваіх перакананьняў і ня могуць сядзець у цяперашні час склаўшы рукі. Гэтыя людзі зьяўляюцца нейкімі цэнтрамі неспакою для сёньняшняй улады, якая ўжо ператвараецца з аўтарытарнай у таталітарную”, – лічыць спадар Карніенка.
Дарэчы, сёньня былой актывістцы “Гарту” Юліі Сівец у абласной пракуратуры паведамілі, што ў дадатак да афіцыйнага папярэджаньня супраць яе ў суд накіроўваецца адміністрацыйны матэрыял паводле артыкулу 166, часткі 2 – ухіленьне ад яўкі ў органы папярэдняга сьледзтва або дазнаньня. За гэта прадугледжаны штраф у памеры 5 базавых велічыняў.
Пракуратура нібыта некалькі разоў дасылала позвы спадарыні Сівец, але тая не зьяўлялася. Сама Юля кажа, яна працяглы час знаходзілася па-за межамі краіны і не магла атрымліваць ніякія позвы.