Пачынаючы перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, спадар Чавэс не хаваў добрага настрою. Ён заявіў, што ў Менску знайшоў яшчэ аднаго сябра, і зазначыў: разам яны павінны стварыць каманду, і гэта будзе баявая каманда. Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў гатовасьць стварыць каманду “па футболе, хакеі ці баскетболе”.
Уга Чавэс падзякаваў А.Лукашэнку за салідарнасьць і заявіў, што ён прыехаў у Менск, каб выказаць яму сваю салідарнасьць. Аляксандар Лукашэнка назваў Уга Чавэса чалавекам шырокіх ведаў у галіне эканомікі, ваеннай справы, вайскова-прамысловага комплексу. “Мне гэта імпануе, усё гэта ўсяляе надзею на добрыя пэрспэктывы нашага супрацоўніцтва”, – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.
(Лукашэнка: ) “Я запэўніў майго калегу ў тым, што ўсё, што мы маем, мы прапануем Вэнэсуэле: закрытых тэм у адносінах паміж нашымі дзяржавамі няма й ня будзе”.
Уга Чавэс падчас гутаркі ў пашыраным складзе дэлегацый заявіў, што ў народаў Беларусі й Вэнэсуэлы шмат агульнага, і прапанаваў Аляксандру Лукашэнку “ад сёньняшняга дня стварыць стратэгічны альянс”.
(Чавэс: ) “Два народы, падобныя адзін да аднаго, трэба аб’яднаць. Я прыехаў сюды з адкрытай душой... і гатовасьцю аб’яднаць нашыя намаганьні у пошуках раўнавагі сьвету”.
Паводле Уга Чавэса, неўзабаве будзе створана двухбаковая беларуска-вэнэсуэльская камісія высокага ўзроўню для распрацоўкі праектаў у эканамічнай і тэхнічнай сфэрах, у галіне энэргетыкі.
Аляксандар Лукашэнка высока ацаніў прапановы свайго вэнэсуэльскага калегі. Ён заявіў у адказ, што не чакаў ад сёньняшніх перамоў такога значнага эканамічнага эфэкту. Паводле А.Лукашэнкі, беларуская эканоміка можа быць цалкам запатрабавана ў Вэнэсуэле, супрацоўніцтва можа весьціся, пачынаючы ад будаўніцтва жыльля й завяршаючы нафтараспрацоўкамі. Спадар Лукашэнка прызнаў, што Вэнэсуэла прапанавала ўсё, чаго няма ў Беларусі.
Сёньня ж была падпісана двухбаковая палітычная дэклярацыя, у якой Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка замацавалі “доўгатэрміновае стратэгічнае партнэрства” й некалькі пагадненьняў.
Прэзыдэнту Венэсуэлы Уга Чавэсу 51 год. Ён паходзіць зь індзейцаў, кар’еру пачаў як вайсковец, на пачатку 1990-х гадоў кіраваў няўдалай спробай вайсковага перавароту, за што два гады адбыў у турме. Пасьля амністыі на прэзыдэнцкіх выбарах 1998 года ён атрымаў 56 адсоткаў галасоў. У 2002 годзе няўзброеныя натоўпы грамадзян, незадаволеных ягоным кіраваньнем, адхілілі яго ад улады. Але празь нейкі час яму ўдалося вярнуцца ў прэзыдэнцкі палац. Уга Чавэс праводзіць адкрытую антыамэрыканскую палітыку. На Захадзе яго ўспрымаюць як папуліста і дыктатара.