Учора ўвечары пяцёра актывістаў моладзевага руху выйшлі да вечнага агню ля абэліску Перамогі з плякатам “Скасаваць саюз з Расеяй”. Празь пятнаццаць хвілінаў акцыі іх затрымала міліцыя. Непаўналетніх удзельнікаў пікету адпусьцілі, а Дар’ю Малдаванаву і яшчэ двух мінакоў, якія рабілі фатаздымкі, даставілі ў турму на Акрэсьціна.
Сёньня ў судзе Партызанскага раёну пакаралі Дар’ю і гэтых двух чалавек, паведаміла Ірына Тоўсьцік.
(Тоўсьцік: ) “Дар’я Малдаванава абвінавачвалася ў тым, што нібыта называла тых, хто затрымліваў (амапаўцаў), лукашыстамі. За гэта яна й атрымала дзьве базавыя велічыні штрафу. Тыя двое таксама атрымалі дзьве базавыя велічыні кожны. Яны былі вельмі ўражаныя, таму нават не захацелі з намі размаўляць і называць свае прозьвішчы”.
На бацькоў непаўналетніх удзельнікаў акцыі міліцыя склала пратаколы.