Размова са спадаром Вікам пачалася зь ягонай ацэнкі судовага пакараньня былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна:
(Вік: ) “Я думаю, што гэта палітычны прысуд колішняму апаратчыку, які з часам стаў дысыдэнтам. У вачах Лукашэнкі Казулін ёсьць здраднікам. Гэты канкрэтны выпадак я параўноўваю з тым, што ў свой час адбылося з Марынічам. У 2001-м ён, колішні прадстаўнік намэнклятуры, пачаў удзельнічаць у выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі — і ў выніку на яго завялі крымінальную справу. Дарэчы, у прысудах Казуліна і Марыніча можна знайсьці шмат паралеляў. Нават тэрмін такі — каб ня даць кожнаму зь іх удзельнічаць у наступных выбарах. Вядома, тэрмін прысуду можа быць у далейшым скасаваны. Аднак, у любым выпадку, усё гэта мусіць напалохаць людзей з намэнклятуры. Гэта свайго роду застрашваньне тых прадстаўнікоў Лукашэнкавай намэнклятуры, якія маюць іншыя меркаваньні, якія сёньня-заўтра могуць перайсьці у іншы лягер”.
(Карэспандэнт: ) “Прысуд Аляксандру Казуліну быў вынесены напярэдадні саміту краінаў "вялікай васьмёркі". Выглядала, што афіцыйны Менск мала непакоіла тое, што тэма Беларусі можа быць узьнятая ў Пецярбурзе, пра што напярэдадні саміту казалі многія заходнія палітыкі й назіральнікі”.
(Вік: ) “Пакуль няма ніякай інфармацыі пра тое, што прынятыя нейкія рашэньні што да Беларусі. Я думаю, што беларускую тэму, безумоўна, абмяркоўвалі, аднак бязь нейкіх гучных заяваў. Лукашэнка ў гэтым сэнсе ня можа мець нейкіх асьцярог з боку васьмёркі. Лідэры дзяржаваў абмяркоўвалі шмат іншых міжнародных тэмаў”.
(Карэспандэнт: ) “Ці могуць тады мець нейкае значэньне ўсе тыя патрабаваньні Захаду да беларускіх уладаў, якія гучалі дагэтуль?”
(Вік: ) “У Захаду, акрамя санкцыяў, па сутнасьці, няма нейкіх магчымасьцяў. Заявы Эўразьвязу й ЗША — гэта нязгода й непрыманьне рэжыму, але ж ня ўплыў на ўнутраную палітыку, дзе ўсё сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека, — судовая сыстэма, кантроль за СМІ, эканамічная залежнасьць ад Расеі, мэханізм запалохваньня насельніцтва… Расею цалкам задавальняе гэтая сытуацыя. Масква, вядома, будзе сама ціснуць на Менск цэнамі на сыравіну. Аднак Лукашэнка і так у моцных руках Масквы. Зразумела, тут сваё слова павінна сказаць насельніцтва краіны. Калі насельніцтва спадзяецца, што далейшы лёс краіны зьвязаны з Расеяй, то гэта тыя пэрспэктывы, якія не абяцаюць нічога добрага. Аднак цяперашняя сытуацыя з гэтак званымі прывілеяванымі коштамі на газ і нафту — яна не застанецца надоўга, яна абавязкова зьменіцца”.