Згодна зь літоўскім заканадаўствам, ухваленьне ўрадавай праграмы азначае афіцыйнае прызнаньне паўнамоцтваў новага кабінэту міністраў. Пасьля гэтага новыя міністры тут жа, у парлямэнце, прысягнулі на вернасьць айчыне.
Упершыню ў сучаснай гісторыі Літвы новы ўрад зьяўляецца кааліцыяй парлямэнцкай меншасьці. І вось што кажа з гэтай нагоды сябра сэйму Вацлаў Станкевіч:
(Станкевіч: ) “У Літве цяпер зьявіўся новы ўрад, які прэзэнтуе чатыры палітычныя партыі. На сёньняшні дзень гэта ўрад меншасьці, але за лета ўсё можа зьмяніцца. Некаторыя чальцы іншых фракцыяў могуць перайсьці на бок ураду”.