У паведамленьні латвійскага пасольства сьцьвярджаецца, што “гэты крок беларускіх уладаў зьяўляецца грубым парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. Беларускі бок нясе поўную адказнасьць за здарэньне”.
Імя дыплямата, у кватэры якога адбыўся ператрус, не паведамляецца.
У сувязі з інцыдэнтам МЗС Латвіі накіравала ноту ў беларускае МЗС. Акрамя таго, сёньня ў МЗС Латвіі быў выкліканы пасол Беларусі ў гэтай краіне, каб атрымаць ад яго тлумачэньні падзеі.
МЗС Латвіі нагадвае, што, паводле артыкулу 30 Венскай канвэнцыі, “прыватная рэзыдэнцыя дыпляматычнага агента карыстаецца той самай недатыкальнасьцю і абаронай, як і памяшканьні прадстаўніцтва; яго паперы, карэспандэнцыя і яго маёмасьць таксама карыстаюцца недатыкальнасьцю”.