Уцекачы з зоны баявых дзеяньняў казалі, што пражываньне ў Дамаску і пералёт каштавалі вельмі дорага. Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
Валер Каліноўскі, Менск Каля 170 чалавек, пераважна грамадзянаў Беларусі, а таксама лібанцаў, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі, прыляцелі чартэрным рэйсам з Дамаску. У Менску іх сустракалі родзічы і машыны хуткай дапамогі, але дапамога нікому не спатрэбілася, хаця, са словаў уцекачоў, іх знаходжаньне ў Дамаску было вельмі цяжкім. Сярод іх – 29 дзяцей і шмат жанчын.
Самае папулярнае
1