Прыехаўшы ў Менск, Уга Чавес заявіў, што хоча пакласьці першы камень у будучыню двухбаковых узаемавыгадных адносін Беларусі і Вэнэсуэлы і што ён асабіста разьлічвае не супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, нафтахіміі, машынабудаўніцтва, навукі і тэхнікі. Акрамя таго ён заявіў, што хоча скарыстацца беларускім сацыяльным досьведам:
( Чавэс: ) “Тут, у Беларусі, укаранілі ў жыцьцё лёзунг Уладзіміра Ільіча Ульянава пра тое, што трэба пакончыць з эксплюатацыяй чалавека чалавекам. Тут мы бачым мадэль сацыяльнай дзяржавы, якую мы зараз толькі пачынаем ствараць. Гэта дзяржава, якая перш за ўсё забясьпечвае патрэбы свайго народу, а не інтарэсы гегеманічнага капіталізму,– ні з Эўропы, ні з Паўночнай Амэрыкі, ні з іншай часткі сьвету”.
Апрача іншага спадар Чавэс заявіў, што хоча заключыць “пакт еднасьці з Беларусьсю”. Тым часам кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі назваў Беларусь і Вэнэсуэлу стратэгічнымі партнэрамі у галіне міжнароднай палітыкі:
(Лёгкі: ) “У прыватнасьці таму, што і Беларусь і Вэнэсуэла лічаць, што сьвет не можа быць аднапалярным, што ён павінен быць шматпалярным”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Катляроў перакананы, што ў Вэнэсуэлы і Беларусі вялікія пэрспэктывы супрацоўніцтва.
(Катляроў: ) “Беларусь паступова становіцца лідэрам не будзем казаць трэцяга сьвету, але тых краін, якія імкнуцца праводзіць сваю ўласную палітыку ў сьвеце. І таму цяпер сустрэча прэзыдэнтаў Вэнэсуэлы і Беларусі паспрыяе пашырэньню кантактаў Беларусі з іншымі краінамі сьвету, якія маюць такія ж пазыцыі”.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль зьвяртае ўвагу на тое, што праграма знаходжаньня Уга Чавэса ў Менску мае мілітырызаванае адценьне, што лягічна для дыктатарскіх рэжымаў. А да заявы спадара Чавэса пра пакт еднасьці з Беларусьсю спадар Кароль паставіўся скептычна:
( Кароль: ) “Практычнага сэнсу з пункту погляду разьвіцьця эканомікі ў гэтым безумоўна няма. І хутчэй за ўсё гэта як бы ідэалягічна-палітычная дэманстрацыя саюза ці блёка, чым практычная. Я думаю, што вельмі няўтульна адчувае сябе Аляксандар Лукашэнка ў міжнароднай ізаляцыі, і таму трэба хаця б абазначыць, што гэта ня так”.