Пачынаючы перамовы з А. Лукашэнкам, спадар Чавэс не хаваў свайго добрага настрою, ён заявіў, што ў Менску знайшоў яшчэ аднаго сябра і зазначыў, што разам яны павінны стварыць каманду. “Гэта будзе баявая каманда”. Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў гатоўнасьць стварыць каманду “па футболе, хакеі ці баскетболе”.
Уга Чавэс падзякаваў А. Лукашэнку за салідарнасьць і заявіў, што ён прыехаў у Менск, каб выказаць яму сваю салідарнасьць.
А. Лукашэнка назваў Чавэса чалавекам шырокіх ведаў у галіне эканомікі, ваеннай справы, вайскова-прамысловага комплексу: “Мне гэта імпануе, усё гэта ўсяляе надзею на добрыя пэрспэктывы нашага супрацоўніцтва”.