“Я ні ў чым не вінаваты, мяне кінулі за краты, каб пазбавіць магчымасьці балятавацца на прэзыдэнта на выбарах 2011 году”, — заявіў Аляксандар Казулін сваякам падчас сустрэчы ў сьледчым ізалятары, якая адбылася ўжо пасьля суду над палітыкам. Аляксандар Казулін перадаў на волю тэкст свайго апошняга слова, якое гэтак і не прагучала ў судзе. Нагадаем, палітык быў выдалены з залі фармальна за тое, што нібыта не падпарадкоўваўся патрабаваньням судзьдзі.
Як паведаміла Радыё Свабода Ірына Казуліна, у сваім апошнім слове для суду яе муж жорстка крытыкуе дзейны ў Беларусі палітычны рэжым і падкрэсьлівае асабістую ролю Лукашэнкі ў стварэньні гэтага рэжыму. Ірына Казуліна не выключае, што ўлады адмыслова пазбавілі яе мужа апошняга слова, паколькі баяліся агалошваньня “такога жорсткага дакумэнту на працэсе”. Тэкст апошняга слова, паводле Ірыны Казулінай, цяпер рэдагуецца і “хутка зьявіцца ў інтэрнэце”.
Сама Ірына Казуліна сёньня зьбірала перадачу свайму мужу. Вага перадачы ня мусіла перавышаць трох кіляграмаў: харчы, адзеньне, кнігі. Жонку палітыка вельмі непакоіць навіна, што ў Аляксандра Казуліна ў турме рэзка пагоршыўся зрок. Вось што яна распавяла з гэтай нагоды:
(Казуліна: ) “Раней ён вельмі шмат чытаў, зрок быў заўсёды добры, але цяпер, на жаль, зьявіліся праблемы. Вось мы цяпер сьпяшаемся ў мэдычны цэнтар, каб напісаць заяву на агляд яго спэцыялістамі. Ён паведаміў, што зрок вельмі пагоршыўся. Муж мяркуе, што гэта з-за таго, што яго пры затрыманьні шмат білі па галаве”.
Нагадаем, Аляксандар Казулін быў жорстка зьбіты 2 сакавіка ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў і 25 сакавіка пасьля маршу да турмы на Акрэсьціна. Сам Аляксандар Казулін на судзе заяўляў, што яго зьбівалі супрацоўнікі “Алмазу”, а таксама ўдзел у ягоным зьбіцьці нібыта браў камандзір брыгады унутраных войскаў спэцыяльнага прызначэньня Зьміцер Паўлічэнка. Адвакаты палітыка спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці тых, хто яго зьбіваў 2 і 25 сакавіка, але пракуратура не знайшла ў іхных дзеяньнях прыкметаў злачынства.
Намесьнік кіраўніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Баранкоў пацьвердзіў Радыё Свабода, што да ўступленьня ў дзеяньне прысуду Аляксандра Казуліна будуць трымаць у Менскім сьледчым ізалятары. Куды накіруюць палітыка для адбыцьця пакараньня, калі Менскі гарадзкі суд пацьвердзіць прысуд, Юры Баранкоў не сказаў. Паводле яго, гэта можа быць і Менск, і Магілёў, і Берасьцейская вобласьць.
13 ліпеня Аляксандра Казуліна асудзілі на пяць з паловай гадоў зьняволеньня. Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. У Беларусі гэта першае асуджэньне былога кандыдата на прэзыдэнта паводле Крымінальнага кодэксу.