Ігара Крыштона прызналі вінаватым на падставе 143-га артыкулу Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня міліцыянты затрымалі яго на аўтобусным прапынку, калі ён наклейваў плякат са словамі “Свабоду Аляксандру Казуліну!”. Сябры камісіі кваліфікавалі ўчынак спадара Крыштона як “парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня ды ўтрыманьня населеных пунктаў і разьмяшчэньне аб’яваў у неадпаведных месцах”.
(Крыштон: ) “Сказалі, што тых, хто клеіць аб’явы пра продаж чаго-небудзь ці што іншае, дык яны не заўважылі б. А мяне — заўважылі. Сказалі, што клеіць трэба на адмысловых тумбах, а я сказаў, што ёсьць жа й дошкі для аб’яваў, і мы на дошках таксама клеілі... Прыцягнулі да адказнасьці, ну і ўсё”.
Ігару Крыштону давядзецца заплаціць штраф — адну базавую велічыню, гэта 31 тысяча рублёў. Гэта максымальнае пакараньне, прадугледжанае паводле 143-га артыкулу адміністрацыйнага заканадаўства.
Камісія магла абмежавацца папярэджаньнем, але дала штраф — нават нягледзячы на тое, што Ігар Крыштон беспрацоўны. Ён працаваў настаўнікам гісторыі ў роска-сялецкай школе, што ў Аршанскім раёне, але быў звольнены напярэдадні выбараў, калі працаваў у ініцыятыўнай групе Аляксандра Казуліна.