Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін дзень у сям’і палітзьняволенага Андрэя Клімава (анонс)


Радыё Свабода Палітзьняволены Андрэй Клімаў праводзіць кароткачасовы адпачынак у Менску, які мусіць завершыцца сёньня. Нагадаем, спадар Клімаў адбывае “хімію” ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну. Паўтара году абмежаваньня свабоды ён атрымаў за арганізацыю 25 сакавіка 2005 году масавай акцыі пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Адпачынак Андрэю Клімаву далі дзякуючы намаганьням амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Марціна Гэкера. Палітзьняволены сустрэўся з амбасадарам, а астатні час правёў сярод сваёй сям’і, разам з дзецьмі, сынам Стасам і дачкой Аленай. Сям’ю Клімавых наведаў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.

(Карэспандэнт: ) “Калі ваш сын больш такі дарослы, а дачка, відаць, не зусім разумее, што адбываецца, ці як?"

(Клімаў: ) “Усё яны разумеюць, так як і сын, і дачка з трох гадоў, наведвалі мяне ў турме. Усё яны выдатна ведаюць: тата – апазыцыянэр і ідзе барацьба. Яны ў курсе, што я пацярпеў за тое, што адстойваў канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. І яны ведаюць, што тата знаходзіцца на лініі фронту за свьетлую будучыню сваёй краіны”.

Сёньня ў вечаровым эфіры слухайце чарговую перадачу з цыклю “Адзін дзень ў сям’і палітзьняволенага”. Вас чакае сустрэча з сям’ёй Андрэя Клімава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG