16 верасьня Дзьмітрыя Семчанку адправілі за краты, а ягоную жонку аштрафавалі, паведаміла «Вясна».
Былога тэлевядоўцу і экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу на АНТ Дзьмітрыя Семчанку разам з жонкай Юліяй затрымалі ўчора ў Менску. Юлію пазьней адпусьцілі, а Дзьмітрыя пакінулі за кратамі да суду.
16 верасьня яго арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) нібыта за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў.
У верасьні 2020 году Семчанку арыштоўвалі на 15 сутак. Тады яго затрымалі дома «людзі ў масках».
Семчанка сышоў з тэлеканалу АНТ пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту ў жніўні 2020 году. У верасьні таго году ён адбыў 15 дзён арышту за ўдзел у маршы 16 жніўня.