Амэрыканскі экспэрымэнтальны прэпарат Zmapp, створаны для лекаваньня ліхаманкі Эбола, прайшоў тэставаньне на малпах, прадэманстраваўшы стоадсоткавую эфэктыўнасьць.
На youtube зьявілася відэа з барысаўскай апалчэнкай Натальляй Красоўскай, якая абвяргае паведамленьні пра сваю сьмерць.
Актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі быў затрыманы на вуліцы Багдановіча па шляху ва ўрочышча Курапаты, дзе сёньня праходзіць штомесячная талака.
Савецкі райсуд Менску разгледзеў справу супраць сябра анархісцкага руху Рамана Халілава за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу». Халілава арыштавалі на 10 сутак.
Днямі ў сеціве зьявілася інфармацыя пра гібель каля мястэчка Яленаўка жыхаркі Барысава Натальлі Красоўскай, якая ваявала на баку сэпаратыстаў ва ўсходняй Украіне. Свабода паспрабавала адшукаць у Барысаве сьляды Красоўскай.
Сацыяльны актывіст Раман Халімаў ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыянтам. Сёньня яго чакае суд за «захоўваньне матэрыялаў экстрэмісцкага зьместу».
На ўсходзе Ўкраіны ў выніку ваенных дзеяньняў зь сярэдзіны красавіка забітыя 2593 чалавекі. Яшчэ амаль 300 сталі ахвярамі зьбіцьця малайзійскага самалёта.
Драматычную гісторыю аднаго з баёў на Данбасе паведамілі ў Мінабароны Ўкраіны.
У Чэхіі галадаюць у памяць пра ахвяраў камунізму і супраць удзелу камуністаў у палітыцы.
Жыхарка райцэнтру Краснапольле, што на Магілёўшчыне, Валянціна Шчарбіна даслала на сайт беларускай службы «Радыё Свабода» відэасюжэт пра жыцьцё сваёй сям’і ў доме, ушчыльную зь якім узводзіцца фізкультурна-аздараўляльны комплекс.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Гаспадары між сабою дамовяцца, у тым ліку пра мовы, сымболіку і гісторыю. А ў абшчыньнікаў ніхто пытацца ня будзе.
Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомеля Вольга Казлова пакарала 28 жніўня грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага 5 суткамі арышту за непадпарадкаваньне міліцыі.
Заморскі плод авакада на паліцах беларускіх гастраномаў ужо глядзіцца звыкла. І каштуе адносна нядорага.
У Беларусь працягваюць прыяжджаць украінскія грамадзяне, якія апынуліся ў зоне баявых дзеяньняў на паўднёвым усходзе Ўкраіны, дзе Расея падтрымлівае сэпаратыстаў. Прыяжджаюць найперш тыя, хто мае беларускія карані альбо сваякоў.
Сёньня а 17-й гадзіне стартуе фэстываль беларускай музыкі «Амбасовішча-2014», які традыцыйна ладзіць амбасада ЗША ў Беларусі на сваёй тэрыторыі. Глядзіце відэа з фэсту на нашым сайце.
Карыстальнікі Twitter вывелі хэштэг пра ўварваньне Расеі ва Ўкраіну #RussiaInvadedUkraine у сусьветныя трэнды гэтай сацсеткі.
Піша расейскі гісторык Юры Фельштынскі.
Пратэстоўца адразу арыштавала паліцыя.
22 жніўня ў Башкартастане ва ўмовах сакрэтнасьці прайшло пахаваньне кантрактніка Марсэля Араптанава. Пра гэта тэлеканалу «Дождж» паведаміла маці загіблага.
Расейскае ваеннае кіраўніцтва пацьвердзіла, што расейскія вайскоўцы апынуліся на тэрыторыі Ўкраіны і ў выніку сутыкненьня з украінскай арміяй панесьлі страты.
Рэпартаж Свабоды з базы 79-й асобная аэрамабільная брыгада Ўзброеных сіл Украіны ў Мікалаеве, якая вярнулася з зоны баявых дзеяньняў на Данбасе.
«На кім, на Вашу думку, найперш ляжыць віна за тое, што на паўднёвым усходзе Украіны дагэтуль працягваецца вайна? Які бок ня хоча спыняць баявыя дзеяньні?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 27 жніўня адбыўся адміністрацыйны працэс над актывістам БХД са Смалявічаў Андрусём Кашэўскім.
Вядомы сваімі выступамі супраць мясцовых уладаў «лекар-праўдаруб» хацеў правесьці «віншавальную» акцыю да 60-годдзя Аляксандра Лукашэнкі — 30 жніўня або ў бліжэйшы да гэтай даты выходны.
Збройнае супрацьстаяньне на паўднёвым усходзе Украіны спарадзіла магутную хвалю ўцекачоў — большая частка іх скіроўваецца ў Расею, але нямала і тых, хто хацеў бы знайсьці прытулак у Беларусі.
На могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам зьнялі шыльды з імёнамі пахаваных там 25 жніўня дэсантнікаў Кічаткіна і Восіпава. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Дождж».
Заходнія выданьні камэнтуюць учорашнія перамовы ў Менску ў фармаце Мытны саюз-Украіна-Эўразьвяз. Прапануем вам некаторыя з гэтых водгукаў.
Сьледзтва просіць зьняволіць Надзею Саўчанку яшчэ да канца кастрычніка.
Якім чынам целы загінулых у вайсковых канфліктах дастаўляюцца ў Беларусь, Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, які сам раней выконваў консульскія функцыі.
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» адыграў разьвітальны канцэрт у Кіеве, на які прыйшлі 20 тысяч гледачоў.
СМІ паведамляюць пра гібель барысаўчанкі Натальля Красоўскай, якая паехала ва Ўкраіну, каб ваяваць на баку сэпаратыстаў Данецкай народнай рэспублікі.
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» разьвітаўся з Кіевам воклічамі «Слава Ўкраіне!» Лідэр гурту Сяргей Міхалок называў украінцаў братамі. На канцэрце было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У судзе Савецкага раёну Менску разгледзелі адміністрацыйную справу супраць актывіста «Маладога фронту» Зьмітра Крамянецкага. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ), нібыта за брыдкаслоўе.
У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага, які распаўсюджваў незалежную прэсу.
У Беларусі кожны год зьмяншаецца колькасьць вясковых беларускамоўных школ. Іх зачыняюць, спасылаючыся на тое, што яны малакамплектныя і ўтрымліваць іх надта дорага. У гарадах школ зь беларускай мовай навучаньня амаль не засталося.
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Гомеля Марына Дамненка адхіліла скаргу незалежнага журналіста Міколы Бянько на дзеяньні службоўца абласной пракуратуры, які вынес яму папярэджаньне за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі для замежнага СМІ.
Тэлеканал «Белсат» зрабіў інтэрвію з Ўладзімірам Паўленкам, які нейкі час быў «мэрам» украінскага гораду Славянску, калі той быў пад кантролем сэпаратыстаў.
Журналісты Свабоды адшукалі катэдж былой сэнатаркі Ганны Шарэйкі.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што дакладзе кіраўніку дзяржавы аб адкрытым лісьце музыканта Андрэя Макарэвіча.
Кніга «Игорь Стрелков — ужас бандеровской хунты. Оборона Донбасса» зноў зьявілася на сайце інтэрнэт-крамы Oz.by.
Знакаміты расейскі актор заклікае спыніць ідэалягічны перасьлед іншадумцаў у Расеі.
У верасьні 2013 года амэрыканская газэта The New York Times надрукавала калёнку Ўладзімера Пуціна, у якой расейскі прэзыдэнт даводзіў Злучаным Штатам, як ім варта паводзіць сябе на міжнароднай арэне, і ў прыватнасьці ў Сырыі.
Магутны землятрус, які адбыўся раніцай у нядзелю ў Каліфорніі і закрануў гістарычны вінаробны раён Даліна Напа, нанёс шкоду застрахаванай уласнасьці на сотні мільёнаў даляраў. Аднак, на думку экспэртаў, эканамічныя страты рэгіёну будуць у некалькі разоў большымі.
Гомельскі незалежны журналіст, сябра ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Мікола Бянько ў судзе Цэнтральнага раёна аспрэчвае афіцыйнае папярэджаньне абласной пракуратуры.
Вёску Канюхі, што на Капыльшчыне, можна назваць унікальнай. Бо, напэўна, нідзе ў Беларусі людзі не кладуцца спаць з такім, як тут, пачуцьцём калі ня страху, дык трывогі. Канюхі можна назваць самай гарачай кропкай у нашым мірным краі.
Увечары 25 жніўня ў цэнтры Гомеля быў затрыманы мясцовы грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі.
Украінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН падрыхтавала агляд публікацыяў, прысьвечаных магчымай гібелі ва Ўкраіне расейскіх дэсантнікаў.
Суд Маскоўскага раёна Менску арыштаваў актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава на 10 сутак.
Загрузіць яшчэ