Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: незалежны журналіст у судзе аспрэчвае папярэджаньне пракуратуры


Гомельскі незалежны журналіст, сябра ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Мікола Бянько ў судзе Цэнтральнага раёна аспрэчвае афіцыйнае папярэджаньне абласной пракуратуры, вынесенае сёлета ў сакавіку за падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі на замежнае СМІ — Радыё Рацыя, зарэгістраванае на тэрыторыі Польшчы.

У пацьвярджэньне пракуратура прывяла зьмешчаныя на сайце racyja.com рэпартажы за подпісам Міколы Бянько і Юлі Сівец: «Забыты Чарнобыль», «Шчодрыкі па-гомельску», а таксама іхнія блогі: «Месца вызначае ўсё», «Вынікі года чорнай Зьмяі».

Спробы Мікалая Бянько аспрэчыць папярэджаньне ў пракурора Гомельскай вобласьці і ў Генэральнай пракуратуры аказаліся марнымі. Таму журналіст і зьвярнуўся ў суд.

«Нават я, ня маючы юрыдычнай адукацыі, зьвярнуў увагу на супярэчнасьці. Напрыклад, выносіцца папярэджаньне на падставе супрацы з замежным СМІ. То бок, мусіць быць нейкая дамова з гэтым замежным СМІ. У папярэджаньні ж напісана, што я, ня маючы працоўных стасункаў з гэтым СМІ, „ажыцьцяўляў сваю дзейнасьць карэспандэнта“. Я не разумею, ці то той, хто гэта пісаў, дрэнна вучыўся на юрыдычным факультэце ва ўнівэрсытэце, ці ў яго з вынікова-прычыннымі сувязямі ня ўсё ў парадку», — кажа Мікалай Бянько.

Інтарэсы журналіста-фрылансэра ў судзе будзе прадстаўляць па даверанасьці сябра ГА «БАЖ», юрыст Леанід Судаленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG