Увечары 25 жніўня ў цэнтры Гомеля быў затрыманы мясцовы грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі, паведамляе агенцтва БелаПАН.
Пад'ехаўшы на машыне да свайго дому, ён убачыў грузавік, які прыпаркаваўся так, што перагарадзіў пад'езд да варотаў дома Жукоўскага. Вадзіцеля грузавіка, які працуе на будоўлі бліжэйшага шматкватэрнага дома, не было ў кабіне, таму Жукоўскі выклікаў міліцыю. Раней жонка актывіста прасіла работнікаў будоўлі пераставіць машыну, аднак яны гэтага не зрабілі.
На месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі ДАІ і АМАП. Яны прапанавалі Жукоўскаму прайсьці ў службовую машыну ДАІ, аднак ён адмовіўся, апасаючыся таго, што будзе затрыманы.
Спрэчка доўжылася каля 20 хвілін, у выніку супрацоўнікі АМАП вывелі Жукоўскага пад рукі з двара, пасадзілі ў свой аўтамабіль і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля. Актывіст пасьпеў паведаміць агенцтву БелаПАН, што ў яго забралі ўсе асабістыя рэчы і маюць намер скласьці ў дачыненьні да яго пратакол за нецэнзурную лаянку.
Пасьля таго як актывіста затрымалі, супрацоўнікі ДАІ апытвалі вадзіцеля грузавіка, з-за якога і пачаўся інцыдэнт. Ці будзе складзены пратакол на вадзіцеля грузавіка, супрацоўнікі ДАІ не паведамілі.
Самае папулярнае
1