Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкі» прасьпяваў хіт «Воіны сьвятла» з 20 000 гледачоў у Кіеве


Лідэр «Ляпісаў» зьдзейсьніў сваю мару – «прабіў» Клічко проста на сцэне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:03 0:00
Наўпроставы лінк

Лідэр «Ляпісаў» зьдзейсьніў сваю мару – «прабіў» Клічко проста на сцэне

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» разьвітаўся з Кіевам воклічамі «Слава Ўкраіне!» Лідэр гурту Сяргей Міхалок называў украінцаў братамі. На канцэрце было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» свой разьвітальны канцэрт у Кіеве завяршыў песьняй, якая стала гімнам Украінскай рэвалюцыі — хітом «Воіны сьвятла», паведамляе тэлеканал «1+1».

Разам з музыкамі гэтую песьню сьпявалі 20 000 гледачоў, якія сабраліся на стадыёне «Дынама» ў цэнтры Кіева. Многія гледачы на канцэрце былі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, яны казалі журналістам, што прыехалі у Кіеў зь Беларусі, каб «падыхаць паветрам свабоды».

Пасьля канцэрту лідэр гурту Сяргей Міхалок тройчы выгукнуў: «Слава Ўкраіне», і пачуў у адказ шматтысячнае «Героям слава!»

Напрыканцы ён сказаў на беларускай мове «Дзякуй, сябры, дзякуй, браты!»

Сяргей Міхалок адмовіўся гутарыць з журналістамі, паколькі ўжо больш за два гады не дае інтэрвію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG