Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Андрусь Кашэўскі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага, які распаўсюджваў незалежную прэсу.

На Андруся склалі пратакол нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу).

Праваабаронцы «Вясны» не выключаюць, што сёньня справу перададуць у суд Кастрычніцкага раёну Менску.

Гэта трэцяе прэвэнтыўнае затрыманьне актывістаў падчас шматбаковых перамоваў у Менску пра спыненьне вайны на ўсходзе Ўкраіны.

Раней арыштавалі Паўла Вінаградава і Зьмітра Крамянецкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG