Уладзімір Паўленка заяўляе, што стаў «мэрам» Славянску выпадкова, пасьля таго, як баевікі зьнялі з гэтай пасады Вячаслава Панамарова. І сябе, і іншых дзяржслужбоўцаў, што супрацоўнічалі з уладамі «ДНР» у Славянску, ён лічыць закладнікамі сытуацыі.
Цяпер у Славянску ладзяць люстрацыю. Некалькіх асобаў, якіх падазраюць у супрацы з тэрарыстамі, арыштавалі і дапытваюць. Паўленка разумее, што ўкраінскія ўлады запатрабуюць яго экстрадыцыі. У Менску ён знаходзіцца з 22 жніўня. Спадзяецца, што «нэўтральная» Беларусь яго не выдасць. Цяпер ён зарэгістраваўся як звычайны грамадзянін Украіны і хоча знайсьці працу.
Паводле Паўленкі, сэпаратысты таемна пакінулі горад уначы, а яго нават не папярэдзілі.