Родныя ўкраінскага салдата, які загінуў ва Ўсходняй Украіне, атрымалі ліст ад забойцаў. Невядомыя асобы вінавацяць камандаваньне Ўзброеных сіл у зьверствах, а салдат -- у заробках на сьмерцях. Удаву заклікалі распаўсюдзіць гэтую інфармацыю, каб іншыя не адпускалі сваіх мужоў на вайну.