Ім прад’яўленыя абвінавачваньні ў здрадзе радзіме, ухіленьні ад падаткаў, махлярстве і вядзеньні незаконнага бізнэсу.
28 ліпеня ў Магілёве быў пабіты тэмпэратурны рэкорд, які трымаўся ад 1964 году. Цяпер ён роўны 29,9 градуса. Некаторыя інфармацыйныя таблё сёньня фіксавалі аж 32 градусы.
У твітэры абмяркоўваюць прапанову Парашэнкі да Лукашэнкі зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў у вырашэньні расейска-ўкраінскага крызісу.
У Беларусі расьце спажываньне наркотыкаў сярод моладзі і злачыннасьць сярод падлеткаў, якія ўжываюць наркотыкі. Чаму гэта адбываецца і ці магчыма з гэтым змагацца?
Расейскі аналітычны «Лявада-Цэнтар» апублікаваў вынікі сацыялягічнага апытаньня пра стаўленьне жыхароў РФ да міжнародных санкцыяў.
Захад пашырыў санкцыі супраць Расеі за падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці будзе гэта мець наступствы для Беларусі? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У Беларусі з 1 жніўня будзе вызначаны новы пражытковы мінімум — 1 мільён 343 тысячы 420 беларускіх рублёў. Ці магчыма пражыць на гэтую суму? Чым трэба харчавацца, каб выжыць?
Дабрачынны канцэрт з удзелам вядомых беларускіх бардаў адбудзецца 31 ліпеня ў офісе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага, пачатак а 18 гадзіне.
«Яму трэба вызначыцца, на чыім ён баку ў гэтым канфлікце», — пракамэнтаваў адзін з прыхільнікаў актора.
На ўезьдзе ў райцэнтар зьявіўся знак зь лічбай «1777» — на такіх знаках зазвычай пазначаюць дату першай пісьмовай згадкі пра паселішча, якая лічыцца «годам народзінаў».
Журналіст інтэрнэт-выданьня Vice Джэк Гілбэрт паразмаўляў на гэты конт з Тамазінам Кэйвам, кіраўніком арганізацыі Spinwatch, якая вывучае і адсочвае дзейнасьць PR-кампаній.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Радыё Свабода прааналізавала дадзеныя Усясьветнага банку пра склад насельніцтва ў розных краінах сьвету.
Сваімі ўражаньнямі ад сучаснай Расеі і развагамі пра яе эвалюцыю дзеліцца на старонках Le Mond народжаная ў Беларусі пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
37% расейцаў ўсьведамляюць, што далучэньне Крыма да Расеі выклікае ва Ўкраіне нянавісьць да іх краіны. Гатоўнасьць асабіста несьці адказнасьць і выдаткі за Крым сярод насельніцтва захоўваецца на вельмі нізкім узроўні.
Крымінальная справа кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі разглядаецца судом Кастрычніцкага раёну Менску. Пачатак першага паседжаньня 29 ліпеня а 10 гадзіне.
У панядзелак Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан рэлігійнай свабоды ў сьвеце. Прапануем вам агляд разьдзелу, прысьвечанага Беларусі.
«Ён загнаў сябе ў сытуацыю, калі кожны крок кепскі», – Леанід Неўзьлін, экс-акцыянэр ЮКАСу, лічыць, што Расею можа выратаваць толькі сыход Пуціна ад улады.
Міжнародны арбітражны суд у Гаазе вынес рашэньне на карысьць былых акцыянэраў нафтавай кампаніі ЮКАС і прысудзіў ім кампэнсацыю за захоп і продаж актываў кампаніі ў памеры 50 мільярдаў даляраў.
Зь якіх крыніцаў вы атрымліваеце інфармацыю пра вайну на ўсходзе Ўкраіны? Ці давяраеце зьвесткам беларускіх і расейскіх мэдыяў? Апытаньне ў Горадні.
Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі і хуліганстве.
Судзьдзя Максім Сушко адпачатку пагадзіўся з просьбай Аляксандра Макаева весьці працэс па-беларуску і карыстаецца мовай нават больш пісьменна, чым прадпрымальнік.
Пракуратура Грузіі распачала крымінальную справу супраць былога прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.
Газэта The Guardian піша пра беларускую экалягічную актывістку Тацяну Новікаву і пра яе барацьбу супраць пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі.
Суд над былой выхавацелькай дзіцячага дому сямейнага тыпу з Клімавічаў Ірынай Моцнай адкладзены.
Папулярная расейская сацсетка дагэтуль не дала рады праблемам, якія ўзьніклі ўчора.
Аляксандар Макаеў, якога а 13-й гадзіне даставілі ў суд Маскоўскага раёну, заявіў, што ў РУУС яму не далі на подпіс ніякіх папераў і не патлумачылі прычынаў затрыманьня.
Грамадзкія актывісты вырашылі, што помніку Вялікаму князю літоўскаму Альгерду прыйшоў час набыць адмысловы сэнс у гарадзкой прасторы.
У сваіх выступах арганізатары — грамадзянскія актывісты — падкрэсьлівалі, што такая акцыя цяпер вельмі актуальная: Ізраіль і Ўкраіна сталіся ахвярамі ня толькі атакі тэрарыстаў, але і інфармацыйнай агрэсіі.
Параненую Б’янку Залеўскую даставілі верталётам у Харкаў для аказаньня мэдычнай дапамогі.
Зьявілася першая інфармацыя, здабытая ў выніку дасьледаваньня «чорных скрыняў», якія баевікі перадалі сьледчым.
27 ліпеня карыстальнікі расейскай сацыяльнай сеткі не маглі адкрыць асабістыя старонкі, у некаторых зьніклі ўсе фатаграфіі.
Аўстра-вугорскія войскі 28 ліпеня 1914 уварваліся ў Сэрбію і адкрылі вагонь. Так пачалася Першая сусьветная вайна.
Правядзеньне прайду ў выглядзе параду ўлады Пецярбурга дазволіць не пажадалі, дазволілі толькі мітынг.
27 ліпеня 1990 г была прынятая дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. З гэтай нагоды публікуем знакамітае эсэ Ўладзімера Арлова, напісанае за паўгоду да тых падзеяў.
Ад заўтра, з 27 ліпеня пачнуць дзейнічаць зьмены ў законы, якімі ўсталяваныя памеры штрафаў за парушэньні правілаў дарожнага руху.
Музэяў першай усясьветнай вайны ў Беларусі няма. Скласьці паўнавартаснае ўяўленьне пра тагачасны побыт варагуючых арміяў проста няма дзе. Тым ня меней у прыватных калекцыях энтузіястаў нямала экспанатаў, якія маглі б стаць упрыгожаньнем любога музэя.
Бацька палітвязьня Васіля Парфянкова Пётар Парфянкоў паведаміў, што Васіль сядзіць у адзіночнай камэры, дзе амаль зуісм пазбаўлены магчымасьці кантактаваць з вонкавым сьветам.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч падчас тэлефоннай размовы з жонкай паведаміў пра новыя дробныя правакацыі супроць яго ў магілёўскай турме.
Аўстралія накіроўвае ў Эўропу каля 190 паліцыянтаў для аховы тэрыторыі падзеньня лайнэра падчас расьсьледаваньня, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам нідэрляндзкага боку.
Былы палітвязень распавёў пра вяртаньне ў соцыюм, турэмных аўтарытэтаў і палітычных, а таксама пра здароўе зэкаў, уласную бясьпеку ды іншае...
Былая выхавацелька дзіцячага дому сямейнага тыпу з Клімавічаў Ірына Моцная і двое яе сыноў на свабодзе. Ірыну чакае суд. Судовае пасяджэньне адклалі на панядзелак.
Моладзеваму актывісту ўручылі позву ў ваенкамат.
У Магілёве за выяву Пагоні на вопратцы не пусьцілі на матч першынства Беларусі па футболе заўзятара мясцовага клюбу «Дняпро».
Расея не жыве ў той самай рэчаіснасьці, у якой жывуць іншыя грамадзтвы.
Ірыну Моцную зь міліцыі павезьлі ў суд. Яе вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, бо яна не аддавала дзяцей.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі былую выхавацельку дзіцячага дому сямейнага тыпу Ірыну Моцную. На сына надзелі кайданкі.
У пустыні Сахара выявілі абломкі самалёта авіякампаніі Air Algerie, які ляцеў з сталіцы Буркіна-Фасо ў сталіцу Альжыру.
Апытаньне Свабоды: «Як вы ставіцеся да тых, хто аздабляе свае аўтамабілі расейскай палітычнай сымболікай? Ці пагадзіліся б, каб расейскі сьцяжок ці чорна-жоўтая стужка былі ў вашай машыне? Чаму?».
Загрузіць яшчэ