Актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі быў затрыманы на вуліцы Багдановіча па шляху ва ўрочышча Курапаты, дзе сёньня праходзіць штомесячная талака.
Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна. Па папярэдніх дадзеных, актывіста могуць абвінаваціць у хуліганстве, цяпер на яго складаюць пратакол па артыкуле 17.1 КаАП, паведамляе БелаПАН.
Падчас апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у турме на вуліцы Акрэсьціна напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску, ён трымаў сухую галадоўку.
Некалькі дзён таму яго выклікалі ў пастарунак, дзе прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджаньні аб недапушчальнасьці экстрэмісцкай дзейнасьці, Аднак актывіст адмовіўся падпісаць гэтую паперу.