У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 27 жніўня адбыўся адміністрацыйны працэс над актывістам БХД са Смалявічаў Андрусём Кашэўскім.
Андрусь распаўсюджваў у Менску незалежную прэсу. Супрацоўнікі менскай міліцыі яго затрымалі і склалі два пратаколы — за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і за дробнае хуліганства.
Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Сяргей.
Ноч да суду актывіст правёў у пастарунку.
Андруся Кашэўскага затрымалі 26 жніўня.
Раней былі асуджаныя яшчэ два актывісты — сябра «Маладога фронту» Зьміцер Крамянецкі на 10 сутак і сябра «Zмены» Павал Вінаградаў таксама на 10 сутак. Абодвух абвінавацілі ў дробным хуліганстве.