Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Башкартастане прайшло таемнае пахаваньне абезгалоўленага салдата


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

22 жніўня ў Башкартастане ва ўмовах сакрэтнасьці прайшло пахаваньне кантрактніка Марсэля Араптанава. Пра гэта тэлеканалу «Дождж» паведаміла маці загіблага.

Пахаваньне адбылося 22 жніўня ў вёсцы Новатаймасава ў Рэспубліцы Башкартастан, дзе пражывае яго сям’я.

«Мы езьдзілі на апазнаньне ў Растоўскую вобласьць, прычым сваім ходам. Нам спачатку не казалі нічога. Мы ня ведалі нават, што ён 12 жніўня памёр, мы 14 жніўня пачулі. Дадому прывезьлі, пахавалі ў дзень яго нараджэньня — 22 жніўня», — распавяла «Дажджу» яго маці.

Марсэль Араптанаў, 1983 году нараджэньня, служыў у расейскіх узброеных сілах па кантракце 13 гадоў. Паступіў на службу ў вайсковую частку 23132, якую ў 2009 годзе перайменавалі ў вайсковую частку 65384.

Паводле атрыманай яго роднымі «пахаванкі» Араптанаў загінуў 12 жніўня гэтага году. Прычыны і акалічнасьці яго гібелі родным дакладна невядомыя.

«Ён жа не на нашай тэрыторыі загінуў, як мы пачулі, на тэрыторыю Ўкраіны яны выйшлі», — распавялі яны.

Як распавялі «Дажджу» жыхары вёскі Новатаймасава, пахаваньне прайшло паводле мусульманскага абраду: для гэтага прыйшлося дастаць цела з цынкавай труны, абмыць яго і загарнуць у марлю. Пры адкрыцьці труны аказалася, што цела Араптанова зьнявечанае: у яго не было галавы, і родным давялося апазнаваць яго па рубцах і радзімках на целе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG