Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перахопы тэлефонных гутарак, фэйкі, прапаганда – рэаліі інфармацыйнай вайны (ВІДЭА)


Праскі акцэнт: Перахопы тэлефонных гутарак, фэйкі перахопаў – рэаліі інфармацыйнай вайны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:27 0:00
Расея, гледзячы па ўсім, пашырае сваё ўмяшаньне ў канфлікт ва Ўкраіне: калі раней празь мяжу праточваліся ваяўнікі, то зараз ужо адзінкі бронетэхнікі. Ці гэта прэлюдыя да поўнамаштабнага ўварваньня?

Пасьля таго, як ў небе над Данбасам ваяўнікі зьбілі борт з паўсотняй украінскіх дэсантнікаў, адбыліся драматычныя падзеі вакол расейскага пасольства ў Кіеве, на яго быў зроблены напад, кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца, прысутны пры гэтым, публічна аблаяў матам прэзыдэнта Расеі. Ці атрымае Ўкраіна рэпутацыйныя страты ад гэтага інцыдэнту?

Сэнсацыяй апошніх дзён стаў перахоп ці імітацыя ці імітацыя імітацыі тэлефоннай гутаркі паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і малодшым сынам экс-прэзыдэнта Ўкраіны Януковіча Віктарам. Лукашэнка даў зразумець, што мог бы прытуліць Януковіча-старэйшага ў сябе. Калі б Лукашэнка сапраўды даў прытулак Януковічу – як бы гэта паўплывала на міжнароднае становішча Беларусі?

У новым выпуску «Праскага акцэнту» ўдзельнічаюць шэф-рэдактар Нашай Нівы Андрэй Дынько і старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў. Вядзе Юры Дракахруст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG