Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьпяровіч будзе сядзець да 23 ліпеня


Старшыня руху «Маладая Беларусь» знаходзіцца на Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні руху Цімафей Дранчук.

«У Зьмітра апёк трэцяй ступені, — кажа Дранчук. — Яму патрэбны штодзённы комплекс працэдураў з адмысловымі мэдпрэпаратамі. І Акрэсьціна ўвогуле не павінна было яго прымаць. А яны нават адмаўляюцца везьці яго ў шпіталь, а перавязкі робіць фэльчарка звычайнымі бінтамі. Ня ведаюць нават, якія лекі яму патрэбныя».

Касьпяровіч ужо атрымаў перадачу ад сваёй сяброўкі.

Старшыню руху «Маладая Беларусь» Зьмітра Касьпяровіча затрымалі 16 ліпеня на мяжы па дарозе ў Вільню. Афіцыйная прычына — не адбыў адміністрацыйнае пакараньне, да якога быў асуджаны яшчэ ў 2008 годзе. 17 сакавіка 2008 году суд Савецкага раёну Менску асудзіў Зьмітра Касьпяровіча на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Касьпяровіч быў затрыманы 15 сакавіка 2008 году ў раёне станцыі мэтро «Акадэмія навук». У ягоным аўтамабілі міліцыя знайшла налепкі «Эўрапейскай Беларусі» і «Маладога Фронту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG