Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску


Фота Ганны Шапуцькі
Фота Ганны Шапуцькі

Актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў цэнтры Менска вывесілі сьцяг на знак салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Сябры БХД ў дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі, 16 ліпеня, а 20 гадзіне вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг ля плошчы Якуба Коласа ў Менску. Сьцяг правісеў паўгадзіны і быў добра бачны.

«Мы абураны апошнімі навінамі з турмы № 4 у Магілёве. Патрабуем спыніць пачварныя практыкі выбіваньня прашэньняў аб памілаваньні! Ганьба правакатарам! Свабоду Статкевічу, Дзядку, Васьковічу! Патрабуем спыніць перасьлед Парфянкова і Яроменка! Заклікаем дасылаць лісты палітвязьням. Патрабуем неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў!»,— цытуе заяву арганізатараў акцыі прэсавая служба БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG