Цяпер сюды трапіла выданьне «Прэс-фота Беларусі 2011» на падставе рашэньня суду Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці ад 18 красавіка 2013 году.
У сьпіс трапілі шэраг кампакт-дыскаў, кніжных і друкаваных выданьняў. Называюцца назвы і іх аўтары, хоць зьмест не разгалошваецца. Таксама пазначаюцца рашэньні судоў, згодна зь якімі матэрыялы прызнаныя экстрэмісцкімі.
Раней ў гэты сьпіс сярод іншых уключаныя кампакт-дыскі з запісам польскага дакумэнтальнага фільма «Ўрок беларускай мовы» і канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» на рынкавай плошчы Новага Гораду ў Варшаве 12 сакавіка 2006 году. А таксама дыск з загадкавай назвай «MEGAUS MEG 16753», на якім зьмешчаныя фатаздымкі з Кастрычніцкай плошчы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. У гэтых выпадках газэта спасылаецца на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну Горадні ад 4 верасьня 2008 году.
У рэдакцыі «Рэспублікі» ня сталі камэнтаваць зьяўленьне гэтага сьпісу на апошняй старонцы нумару. Намесьнік галоўнага рэдактара Міхаіл Валькоўскі параіў «шукаць у законах, што гэта і навошта». Ён таксама дадаў, што «гэты сьпіс зьяўляецца ўжо ня першы раз і ня трэба рабіць выгляд, што вы ўпершыню чуеце, што гэта такое». На гэтым спадар Валькоўскі спыніў размову.
«Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» складаецца згодна з законам аб супрацьдзеяньні экстрэмізму, а даручана яго весьці Міністэрству інфармацыі. У яго ўключаецца інфармацыйная прадукцыя, прызнаная судамі экстрэмісцкай. Друкаваць яго абавязаныя некаторыя дзяржаўныя газэты, сярод якіх «Рэспубліка».
Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец камэнтуе:
«Тут ёсьць два моманты. Першае — што, напрыклад, у Нямеччыне разьмяшчэньне ў СМІ якіх-небудзь чорных сьпісаў з забароненых матэрыялаў прызнаецца ўжо неканстытуцыйным, парушаючым свабоду выказваньня.
Але самае галоўнае другое: мы бачым вельмі шырокае выкарыстаньне заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму дзеля таго, каб абмяжоўваць свабоду слова ў такіх рамках, у якіх гэта ніяк нельга прызнаць абгрунтаваным і зразумелым. Насамрэч гэты сьпіс сам кажа пра ўзровень свабоды выказваньняў у Беларусі. Любы незацікаўлены чалавек, калі яго пабачыць, зразумее, што сытуацыя ў нас у галіне свабоды выказваньняў нядобрая, бо ў сьпісе знаходзіцца фільм-ляўрэат міжнародных конкурсаў і фотаальбом, які таксама складзены на падставе міжнароднага фатаконкурсу».
Прадукцыя, уключаная ў гэты сьпіс, ня можа распаўсюджвацца, за гэта прадугледжаная адміністрацыйная адказнасьць.
«Але, зь іншага боку, калі нехта зьяўляецца ўладальнікам гэтых матэрыялаў, я ня думаю, што яму трэба неяк непакоіцца і хаваць гэтую прадукцыю. Бо само па сабе захоўваньне ніякага адміністрацыйнага правапарушэньня не складае».
Тры дыскі з запісам варшаўскага канцэрту 2006 году «Салідарныя зь Беларусьсю», 6 дыскаў з запісам польскага дакумэнтальнага фільма «Lekcja Białoruskiego» («Урок беларускай мовы»), а таксама 7 дыскаў з фатаздымкамі з Кастрычніцкай плошчы ў Менску былі канфіскаваныя мытнікамі ў незалежнага журналіста Аляксандра Буракова. Суд прызнаў іх экстрэмісцкімі.
41 асобнік альбома «Belarus Press Photo 2011» канфіскавалі ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 году на памежным пераходзе «Каменны Лог». У красавіку 2013 году суд Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці прызнаў фотаальбом «Belarus Press Photo 2011» экстрэмісцкім.
16 ліпеня Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу па справе аб фотаальбоме «Belarus Press Photo 2011». Паводле Юліі Дарашкевіч, абскарджваньне рашэньня суду працягнецца.